TovGram

Онлайн школа

Без цены

Онлайн школа
1 / 1Фото 1 из 1

Контакт продавца

Telegram LogoСвязаться с продавцом

Это объявление было размещено в телеграм группе @batumi2

Описание

⚡️Першая беларуская анлайн школа працягвае набор на новы навучальны 2026/27 год👫

Шаноўныя бацькі!

Калі вы шукаеце школу, дзе хутка і якасна можна атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі дзяржаўнага ўзору, тады вам да нас!

📖Першая беларуская анлайн школа працягвае набор дзяцей у 4-10 класы на наступны навучальны год. Гэта ўжо будзе шосты набор у нашай школе з моманту яе адкрыцьця ў 2020 годзе. У нас вучні маюць мажлівасьць атрымліваць паўнавартасную адукацыю з захаваньнем прадметаў беларускага напрамку і атрымоўваць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны.

Агулам за 6 гадоў працы нашая школа дапамагла 292 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. За час працы мы зьдзейсьнілі ўжо шэсьць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.

У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краінаў: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Турэччыны, Гішпаніі, Партугаліі, ААЭ, Чарнагорыі і Японіі.

Падкрэсьліваем, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі.

Лепшыя настаўнікі Беларусі і Украіны чакаюць новых вучняў.

Што мы даем❓

1️⃣ Залічэньне ў 4-10 класы з наступным заканчэньнем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас не можам з-за патрабаваньняў ўкраінскага заканадаўства).

2️⃣ Онлайн навучанне 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.

3️⃣ Невялікая колькасьць вучняў у кожным класе (ад 3 да 9 дзяцей), што можа лічыцца практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.

4️⃣ Наяўнасьць хатняга заданьня для замацаваньня пройдзенага матэрыялу.

5️⃣ Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расейскай і беларускай мовах. Прадмет украінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.

6️⃣ Адсутнасьць усялякай ідэалогіі або прапаганды - мы вучым дзяцей узаемапавазе, суперажываньню і падтрымцы.

Мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з нашым адукацыйным працэсам. Мы гатовыя бясплатна арганізаваць для вас і вашых дзяцей пробныя заняткі, каб яны самастойна ўбачылі і ацанілі як праходзяць урокі ў нашай школе.

Як з намі зьвязаццца❓

Запрашаем да нашай школы. Сайт школы https://byschool.com.ua (https://byschool.com.ua/)

А таксама падпісвайцеся на наш тэлеграм канал (https://t.me/byschool2020)👈

Опубликовано: 11.08.26 12:52
Поделиться:TelegramWhatsApp